Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган нанёс вялікую шкоду гаспадарцы Беларусі


Юры Дракахруст, Прага Моцны вецер нанёс вялікую шкоду гаспадарцы Беларусі. Хуткасьць ветру дасягала 30 мэтраў на сэкунду. Параненая адна жанчына – на жыхарку вёскі Берасьнёўка Докшыцкага раёну ўпала галіна дрэва.

Усяго паводле дадзеных міністэрства надзвычайных сытуацыяў у нядзелю ў выніку ўраганнага ветру засталіся без электрычнасьці больш за тысячу населеных пунктаў, пашкоджаны 150 кілямэтраў лініяў электраперадачы, дзясяткі дамоў, у вёсцы Кардон Шумілінскага раёну абвалілася сьцяна і частка даху ў школе. На шчасьце, ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG