Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія парлямэнтары падтрымалі Міхаіла Марыніча


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адмысловую заяву ў падтрымку Міхаіла Марыніча прыняў камітэт міжнародных зносінаў парлямэнту Грузіі. “Мы далучаем свой голас да голасу міжнароднай дэмакратычнай грамадзкасьці, патрабуем не парушаць закон і правы чалавека ў дачыненьні да амбасадара Міхіла Марыніча і заклікаем вызваліць яго”, — сказана ў заяве грузінскіх парлямэнтароў.

Сваё слова ў абарону Міхаіла Марыніча выказала і беларуская грамадзянская ініцыятыва “Мы памятаем”. “Справа Міхаіла Марыніча — яскравае сьведчаньне пра мэтады, якія выкарыстоўвае беларускі рэжым, каб зьнішчыць сваіх дэмакратычных праціўнікаў”, — пішуць у адмысловай заяве каардынатары грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Сьвятлана Завадзкая і Ірына Красоўская. Яны заклікалі беларускія ўлады неадкладна перагледзець справу і спыніць перасьлед Міхаіла Марыніча.

30 сьнежня Міхаіл Марыніч быў асуджаны на 5 гадоў зняволеньня. Былога міністра і амбасадара прызналі вінаватым у крадзяжы некалькіх кампутараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG