Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палестынскай аўтаноміі адбыліся выбары прэзыдэнта


РАМАЛА. Махмуд Абас заявіў аб сваёй перамозе на ўчорашніх выбарах прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі. Апытаньні выбаршчыкаў сьведчылі, што ён набраў больш за 65 адсоткаў галасоў. Ягоны самы блізкі канкурэнт Мустафа Баргуці—20 адсоткаў. Але афіцыйныя вынікі стануць вядомыя сёньня пазьней.

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Джордж Буш сказаў, што ён натхнёны актыўным удзелам палестынцаў у выбарах кіраўніка аўтаноміі. Ён зазначыў, што на Заходнем беразе і ў Газе палестынцы зрабілі рашаючы крок да пабудовы дэмакратычнай будучыні. Выбары новага прэзыдэнта аўтаноміі назіральнікі называюць у значнай ступені свабоднымі і справядлівымі. Буш назваў дзень выбараў гістарычным днём для палестынцаў і для жыхароў Блізкага Усходу. Паводле цэнтарвыбаркаму, у выбарах прынялі ўдзел больш за 66 адсоткаў палестынаў, якія мелі права галасаваць.
XS
SM
MD
LG