Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ізраільскай арміі звольнілі шэсьць афіцэраў


ТЭЛЬ-АВІЎ. З ізраільскай арміі звольнены шэсьць афіцэраў, якія папярэдзілі, што ня будуць выконваць загад аб эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газа. Шэсьць звольненых мелі самыя высокія званьні сярод 34 афіцэраў, якія падпісаліся пад лістом, які надрукавала ізраільская прэса. У ім яны напісалі, што загад наконт перасяленьня габрэяў з Газы—незаконны. Такі плян вырашыў ажыцьцявіць прэм’ер-міністар Арыэль Шарон—дзеля мірнага урэгуляваньня сытуацыі ў гэтым рэгіёне. Аднак, не зважаючы на гэты плян, лічба габрэйскіх пасяленцаў у Паласе Газа летась павялічылася на 730 чалавек.
XS
SM
MD
LG