Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратаўнікоў у Ачэху абстралялі


ДЖАКАРТА. Прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна паабяцаў міжнародным ратаўнікам поўную бясьпеку. Прэзыдэнт зрабіў гэтую заяву пасьля абстрэлу ратаўнікоў у спустошаным горадзе Банда-Ачэху. Юдхаёна заявіў, што паліцыянты і вайскоўцы створаць ратаўнікам нармальныя ўмовы для працягу гуманітарнай апэрацыі. Пакуль невядома, хто абстраляў ноччу ратаўнічую місію ААН. Сьцьвярджаецца, што гэта былі сэпаратысты, якія доўгія гады змагаюцца з інданэзійскімі ўрадавымі сіламі.
XS
SM
MD
LG