Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 тыс. чалавек прыйшліна пахаваньне юнака


ПРЭСЭВА. Каля 10 тыс. чалавек прыйшлі сёньня на пахаваньне 16-гадовага альбанца Дашніма Хайруллагу, забітага сэрбскім памежнікам пры незаконным пераходзе македонска-сэрбскай мяжы. Хлопец хадзіў у суседнюю краіну наведаць сваю маці і вяртаўся ў родную вёску Міратаўцы. Міністар абароны Сэрбіі Прваслаў Давініч наведаў родных забітага, паспачуваў ім, аднак зазначыў, што памежнік дзейнічаў у рамках закону.
XS
SM
MD
LG