Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане прайшлі парлямэнцкія выбары


ТАШКЕНТ. Ва Ўзбэкістане ў 58 акругах прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. Узбэцкі Цэнтарвыбаркам прызнаў выбары справядлівымі і свабоднымі. Назіральнікі ж ад АБСЭ скрытыкавалі выбары за тое, што апазыцыя была не дапушчаная да ўдзелу ў іх. У парлямэнт прайшлі толькі прадстаўнікі 5-і партыяў, якія падтрымліваюць аўтарытарнага кіраўніка Ўзбэкістану Іслама Карымава. Пасьля першага туру выбараў АБСЭ заявіла: “галасаваньне прайшло са значным парушэньнем забавязаньняў АБСЭ і іншых міжнародных стандартаў”.
XS
SM
MD
LG