Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганцы раззбройваюцца


ШАТАЛ. Аўганскія вайскоўцы вывозяць цяжкае ўзбраеньне з горнай крэпасьці апошняга палявога камандзіра Ахмад Шаха Масуда. Пад назіраньнем супрацоўнікаў ААН вайскоўцы вывезуць 100 танкаў, пускавыя ўстаноўкі для ракет, ракеты і артылерыйскія снарады з базаў у Панджшырскай даліне. Ахмад Шах Масуд змагаўся з савецкімі войскамі і з талібамі, ён быў забіты тры гады таму. Супрацоўнік ААН Аніл Наер заявіў, што найбольш цяжкага ўзбраеньня знаходзіцца ў Панджшырскай даліне. Вываз зброі і роспуск рэгіянальных узброеных фармаваньняў – асноўны элемэнт аўганскага пляну мірнага ўрэгуляваньня, прынятага ў 2001 г., пасьля разгрому Талібану. Паводле ААН, каля 8 тыс. адзінак цяжкага ўзбраеньня ўжо сабраныя па ўсёй краіне.
XS
SM
MD
LG