Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонскі генэрал хоча працягваць службу, не зважаючы на пэнсыю


ТАЛІН. Кіраўнік эстонскай памежнай службы генэрал-маёр Хэры Хэйн хоча працягваць службу, не зважаючы, што ў наступным месяцы яму будзе 60 гадоў. Ён зазначыў, што перш за ўсё павінна быць скончана пашырэньне пунктаў памежнай аховы, а таксама павінен быць прыняты закон наконт памежнай службы. Паводле эстонскага закону, чыноўнікі на высокіх пасадах, павінны іх пакідаць пасьля наступленьня пэнсыйнага веку. Але могуць быць і выключэньні. Генэрал Хэйн быў прызначаны на пасаду ў 2000-м годзе на 5-гадовы тэрмін.
XS
SM
MD
LG