Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі змагаюцца з дыскрымінацыяй жанчын


РЫГА. Камітэт ААН у справе спыненьня дыскрымінацыі жанчын зазначыў станоўчыя тэндэнцыі ў гэтай галіне ў Латвіі. Падкрэсьлена, што Латвія зрабіла адпаведныя зьмены ў заканадаўстве. Працэнт жанчын у адміністрацыйных установах досыць вялікі. Тым жа часам камітэт прапануе некаторыя дадатковыя захады, каб зьліквідаваць няроўнасьць жанчын. Напрыклад, унесьці тэрмін “дыскрымінацыя жанчын” у канстытуцыю. Далей улады краіны заахвочваюць зьменшыць гвалт супраць жанчын у сем’ях і ухіляць прастытуцыю, асабліва сярод няпоўнагадовых.
XS
SM
MD
LG