Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна патрэба Заходняй Эўропе, сказаў Валдас Адамкус


ВІЛЬНЯ. Украіна належыць да Заходняй Эўропы, якая мае ў гэтым патрэбу, пра гэта сказаў літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус. Ён нядаўна быў пасярэднікам на перамовах у Кіеве—падчас палітычнага крызісу ва Украіне. Украіна патрэбна Заходняй Эўропе, заявіў Адамкус у інтэрвію літоўскаму Радыё навінаў. Літоўскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што украінская “аранжавая рэвалюцыя” прыцягнула увагу Эўразьвязу да гэтага рэгіёну. Тым жа часам Украіна атрымала стымул да дэмакратычнага разьвіцьця. І вельмі верагодна, што украінцы таксама ўнясуць свой даробак у стварэньне аб’яднанай Эўропы. Пра гэта таксама сказаў Валдас Адамкус і зазначыў, што некалькі гадоў таму Украіна абвесьціла аб сваім намеры ўзяць кірунак да заходніх дэмакратычных структураў, але тады гэтая заява не была належным чынам ацэнена.
XS
SM
MD
LG