Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На сэрбскай мяжы застрэлілі падлетка


БЕЛГРАД. Сэрбскія ўлады вядуць расьсьледаваньне сьмерці 16-гадовага альбанскага падлетка. Як паведамляецца, хлапца застрэлілі пры спробе перайсьці македонска-сэрбскую мяжу. Ён вяртаўся ў родную вёску Міратаўцы. Зь чыйго боку мяжы стралялі ў дзіця – не паведамляецца. 200 жыхароў вёскі Міратаўцы правялі акцыю пратэсту, вінавацячы сэрбскіх вайскоўцаў у забойстве.
XS
SM
MD
LG