Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўгандзе разьбіўся самалёт з 6 расейцамі на борце


КАМПАЛА. Паліцыя Уганды паведаміла, што грузавы самалёт АН, выконваючы прыватны чартэрны рэйс, разьбіўся ля сталіцы Ўганды Кампалы -- хутка пасьля ўзьлёту зь міжнароднага аэрапорту Энтэбэ. Загінулі 6 чалавек, як сьцьвярджае паліцыя, усе – грамадзяне Расеі. Самалёт вёз гуманітарную дапамогу ў Конга. Прычыны аварыі дасьледуюцца.
XS
SM
MD
LG