Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кыргызстане мітынгуе апазыцыя


БІШКЕК. Актывісты кыргызскай апазыцыі разышліся зь пікету ў цэнтры Бішкеку, пасьля таго, як паліцыянты захапілі намёты, якія яны паставілі ля парлямэнту. Каля 100 прыхільнікаў апазыцыі зладзілі пікет з заклікам да ўладаў забясьпечыць справядлівае і празрыстае галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах у лютым. Удзельнікі акцыі патрабавалі зарэгістраваць кандыдаткаю ў дэпутаткі парлямэнту былую міністарку замежных справаў, лідэрку апазыцыі Розу Атунбаеву. Раней выбаркам скасаваў рэгістрацыю Атунбаевай, спаслаўшыся на адсутнасьць кворуму. Апазыцыя вінаваціць улады у спробе адхіліць яе лідэрку ад удзелу ў выбарах.
XS
SM
MD
LG