Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі, выкраданьні й забойствы ў Іраку


БАГДАД. Дом у вёсцы Аятха на поўначы Іраку быў узарваны. Забітыя 14 чалавек. Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што ўдар быў нанесены амэрыканскімі ВПС. Таксама сёньня ля аўтазапраўкі на поўдзень ад Багдаду выбухнула бомба, забіўшы некалькі чалавек. Раней сёньня па дарозе з Эн-Наджафа ў Багдад былі выкрадзеныя намесьнік губэрнатара правінцыі Салах эд-Дын і два іншыя высокія ўрадоўцы . Вядомы ірацкі палітычны дзяяч, былы міністар замежных справаў Аднан Пачачы зноў заклікаў адкласьці выбары, сьцьвярджаючы, што яны будуць нелегітымнымі з-за немагчымасьці бальшыні жыхароў прагаласаваць у абстаноўцы гвалту. У Вашынгтоне ў пятніцу Джордж Буш заявіў, што ёсьць вялікія праблемы зь бясьпекай у 4 правінцыях Іраку з 18-ці, але выбары будуць “неверагодна станоўчым досьведам”. Сёньня стала вядома пра арышт Абу Ахмэда – аднаго зь лідэраў экстрэмісцкай групоўкі Абу Мусаба аз-Заркаўі, якая нясе адказнасьць за шматлікія выкраданьні, тэракты й напады ў Іраку.
XS
SM
MD
LG