Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перад выбарамі Махмуд Абас сустрэўся з Джымі Картэрам


РАМАЛАГ. Заўтра ў Палестыне адбудуцца выбары прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі. Галоўны прэтэндэнт на пасаду Махмуд Абас сустрэўся сёньня з ачольнікам місіі назіральнікаў, экс-прэзыдэнтам ЗША Джымі Картэрам. Картэр перадаў Абасу папярэджаньне ізраільскіх уладаў пра тое, што рэжым вольнага перамяшчэньня на палестынскіх тэрыторыях не павінны выкарыстоўвацца ваяўнікамі, інакш яго уводзіць ня будуць. Аднак палестынскі бок сьцьвярджае, што ніякай палёгкі ў рэжыме перамяшчэньня Ізраіль так і не зрабіў.
XS
SM
MD
LG