Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала сталая гуманітарная акцыя ААН


ДЖАКАРТА. ААН ладзіць маштабную гуманітарную акцыю забесьпячэньня двух мільёнаў чалавек ежаю, вадою й мэдыкамэнтамі. Пацярпелыя ад цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, найперш цяжарныя жанчыны, кормячыя маці і малыя дзеці забясьпечваюцца ўсім неабходным для выжываньня. Выканаўчы дырэктар Харчовайц праграмы ААН Джэймс Морыс заявіў, што задача ААН – стварыць такія запасы харчаваньня, каб забясьпечыць насельніцтва на паўгода. Увогуле ж ААН заклікае краіны сьвету узяць удзел у сталай, 10-гадовай, акцыі падтрымкі пацярпелага рэгіёну.
XS
SM
MD
LG