Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўзабаве надрукуюць канчатковыя вынікі адносна украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў


КІЕЎ. Вярхоўны Суд Украіны даў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі дазвол на друк канчатковых афіцыйных вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня. Усе трое судзьдзяў Вярхоўнага Суду адхілілі скаргі кандыдата Віктара Януковіча аб масавых парушэньнях падчас выбараў. Януковіч зьбіраецца падаць паўторную скаргу пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў на наступным тыдні. Паводле папярэдніх вынікаў, апазыцыйны кандыдат Віктар Юшчанка набраў 52 працэнты галасоў, ягоны апанэнт Віктар Януковіч – 44.
XS
SM
MD
LG