Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прыходзяць да менчукоў калядоўшчыкі і як яны іх сустракаюць?


Альгерд Невяроўскі, Менск У сьвята Божага Нараджэньня наш карэспандэнт задаваў гэтыя пытаньні людзям, якія вярталіся са сьвяточных багаслужбаў, ці проста гулялі па горадзе.

Да большасьці апытаных мною людзей калядоўшчыкі яшчэ не прыходзілі. Вось якімі былі тыповыя адказы:

(Спадарыня: ) “Не прыходзілі сёньня”.

(Спадар: ) “Не”.

(Спадар: ) “Не”.

(Спадар: ) “Не прыходзілі”.

(Спадар: ) “Яшчэ не прыходзілі”.

(Спадарыня: ) “Да мяне — не”.

(Спадар: ) “Не, я жыву ў інтэрнаце, і нічога такога ў нас не было”.

(Спадарыня: ) “Не прыходзілі”.

Але да некаторых маіх суразмоўцаў калядоўшчыкі ўсё ж такі завіталі:

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці прыходзілі да вас у хату калядоўшчыкі?”

(Хлопец: ) “Прыходзілі”.

(Карэспандэнт: ) “І як вы іх сустрэлі?”

(Хлопец: ) “Цукеркамі, семкамі, арэшкамі. Як у старыя добрыя часы”.

(Карэспандэнт: ) “Прыемна было, што завіталі да вас калядоўшчыкі?”

(Хлопец: ) “Вельмі прыемна было. Няхай заўсёды завітваюць, будзем вельмі радыя”.

(Дзяўчына: ) “Так, прыходзілі. Мы ім далі цукерак, грошай, мандарынаў. Вельмі прыемна”.

А вось што казалі людзі пра тое, як бы яны сустрэлі калядоўшчыкаў:

(Хлопец: ) “Я пачастую іх якімі небудзь падарункамі, цукеркамі”.

(Карэспандэнт: ) “А як вы ўвогуле ставіцеся да гэтай народнай традыцыі — калядаваньня?”

(Хлопец: ) “Вельмі добра, таму што гэта нашыя карані”.

(Спадарыня: ) “Я нават ня ведаю. Гэта паганская традыцыя, і лічу, што праваслаўнаму верніку гэта не патрэбна. У нас ёсьць сьвята Раства, у нас ёсьць храм і адносіны нейкія. Ну а калядаваньне? Хаця, хто ведае — можа, гэта й ня дрэнна”.

(Спадарыня: ) “Ну, запрасіла б зайсьці ў кватэру”.

(Карэспандэнт: ) “А ці шкадуеце вы, што традыцыя калядаваньня ў Беларусі цяпер значна менш пашыраная, чым раней?”

(Спадарыня: ) “Раней неяк весялей было. З гэтымі песьнямі, і ўвогуле — віншавалі адзін аднаго. Цяпер, відаць, людзі сталі больш замкнёныя”.

(Пэнсіянэрка: ) “Сустрэлі б зь вялікім задавальненьнем. Пачаставалі б кавай, гарбатай, добрымі булкамі, што сьпяклі сёньня раніцай. Нават блінамі — вось унучка пякла. Так што пачаставалі б. Я расла ў вёсцы і ведаю, як гэта — прыходзілі людзі, так што было апошняе, кілбаскай і ўсім, што было на стале, частавалі з задавальненьнем — і разумелі”.

(Спадарыня: ) “Як і належыць, з хлебам-сольлю. Песьні б сьпявалі разам зь імі”.

(Спадарыня: ) “Прысмакамі, добра накрытым сталом, добрым настроем”.

(Спадар: ) “Нават ня ведаю, ніколі не прыходзілі”.

(Дзяўчына: ) “Мне было б прыемна, і сустрэла б цукеркамі й грашыма. У дзяцінстве сама хадзіла калядаваць”.

(Пэнсіянэр: ) “Звычайна, згодна з традыцыяй. Даў бы ўсялякія дробязі”.

(Маладая маці: ) “Вельмі прыемна, але калі яны завітаюць раніцай, то мы былі б на службе ў царкве. Але ж вельмі прыемна — гэта ж старажытны беларускі звычай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG