Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя дачыненьні Беларусі і Расеі ў пытаньнях спагнаньня ПДВ адмоўна уплываюць на дзейнасьць беларускіх суб’ектаў гаспадараньня


Казімер Яноўскі, Гомель З пачатку новага году Беларусь і Расея перайшлі на новы рэжым спагнаньня падатку на даданую вартасьць — па краіне прызначэньня. У гэтай сувязі некаторыя гомельскія фірмы вымушаны часова прыпыніць сваю дзейнасьць.

Хаця пра новы парадак спагнаньня падатку на даданую вартасьць было вядома даўно, гаспадарнікі сутыкнуліся з шэрагам нявырашаных пытаньняў. Распавядае дырэктар акцыянэрнага таварыства “Сэрвэр” Уладзімер Рай:

(Рай: ) “Арганізацыя зачынена. З новага году ўвялі новыя разьлікі падатку на даданую вартасьць. Але няма ніякіх мэтадычных указаньняў, ніякіх інструкцыяў: як яго налічваць — у Расеі ці ў нас? Вымушаны на ўсялякі выпадак спыніцца”.

Таварыства мае дзелавыя ды гандлёвыя кантакты з расейскімі партнэрамі. Яшчэ да новага году “Сэрвэр” набываў сам і адпраўляў розныя тавары на адрас сваіх партнэраў у Расею. Разьлікі ж павінны весьціся ўжо ў новых умовах. Паміж суб’ектамі гаспадараньня дзейнічаюць яшчэ і ранейшыя дамовы наконт кошту тавараў. Усё гэта і спараджае складанасьці:

(Рай: ) “Цяпер я вымушаны вам прадаваць тавар на 18% даражэй. А вы ў мяне ня купіце, таму што ў дзясяткаў фірмаў і арганізацыяў яго можна купіць на 18% таньней”, — сьцьвярджае дырэктар таварыства “Сэрвэр” Уладзімер Рай.

Паводле кіраўніка, падаткоўцы ня могуць пакуль патлумачыць, як трэба без рызыкі быць пакараным правільна рабіць у кожным канкрэтным выпадку. Некаторыя адмыслоўцы наагул лічаць, што новы парадак спагнаньня падатку на даданую вартасьць ня толькі прывядзе да скарачэньня гандлю паміж Расеяй і Беларусьсю, але і да 18-адсоткавага росту цэнаў на тавары. Беларускія грамадзяне неўзабаве гэта адчуюць нават на рынках. З пачаткам будучага тыдня прадпрымальнікі накіроўваюцца ў Расею набываць новыя партыі прамысловых тавараў ды харчу дзеля продажу на беларускіх рынках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG