Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 правінцыі Іраку з 18 прызнаныя "небясьпечнымі"


БАГДАД. У чацьвер вечарам у Багдадзе загінулі 7 амэрыканскіх вайскоўцаў. Іхная баявая машына была падарваная закладзенай на дарозе бомбаю. Раней у гэты ж дзень прэм’ер Іраку Іяд Аляўі на 30 дзён працягнуў надзвычайнае становішча. Непадалёк ад Масулу знайшлі целы 18 іракцаў, якія спрабавалі наняцца на амэрыканскую ваенную базу. Усіх іх забілі ваяўнікі. Двое марскіх пехацінцаў ЗША забітыя ў правінцыі Анбар. Камандуючы амэрыканскімі наземнымі войскамі ў Іраку генэрал-лейтэнант Томас Мэтц заявіў, што бясьпека “зьяўляецца кепскай” у 4-ох з 18-ці правінцыяў Іраку. Аднак ён лічыць, што затрымка выбараў толькі павялічыла б небясьпеку, даючы ваяўнікам час запалохаць насельніцтва.
XS
SM
MD
LG