Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Польшчы змогуць афіцыйна карыстацца беларускай мовай у мясцовых дзяржаўных структурах


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі Сэйм ухваліў закон, у адпаведнасьці зь якім прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку і беларусы, змогуць афіцыйна карыстацца сваёй мовай у дзяржаўных установах.

Дэпутаты пагадзіліся на папраўку сваіх калегаў з вышэйшай палаты парлямэнту – Сэнату – паводле якой, мова нацыянальнай меншасьці можа ўжываецца ў дзяржаўных установах ў якасьці гэтак званай “дапаможнай мовы”, калі на тэрыторыі дадзенай адміністрацыйнай адзінкі жывуць ня менш за 20% прадстаўнікоў гэтай нацыянальнай меншасьці.

Раней Сэйм хацеў, каб гэтая лічба складала 50%.

Дэпутаты вырашылі, што колькасьць жыхароў, якія належаць да меншасьці, будзе вызначацца паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва, што адбыўся ў Польшчы ў 2002 годзе.

А гэта азначае, што на Беласточчыне, беларусы змогуць афіцыйна карыстацца сваёй мовай у кантактах з адміністрацыяй у 13 гмінах, у тым ліку ў Гайнаўцы, Бельску-Падляскім, Гарадку ды іншых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG