Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча нагадвае Эўропе, што ў кубінскіх вязьніцах застаюцца каля 300 журналістаў і апазыцыянэраў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча выступіла катэгарычна супраць скасаваньня дыпляматычных санкцыяў Эўразьвязу супраць Кубы, пра што некаторыя з краінаў аб’яднанай Эўропы заявілі пасьля таго, як рэжым Кастра вызваліў некалькіх палітзьняволеных.

Польскія дыпляматы ў Брусэлі заяўляюць, што скасаваньне санкцыяў магчымае толькі ў выпадку, калі кубінсктя ўлады вызваляць усіх палітычных зьняволеных, інакш “Гавана атрымае шанец абвесьціць ідэалягічную перамогу”.

“Вызваляючы некалькі чалавек, з 75 арыштаваных летась дысыдэнтаў, рэжым Кастра кіраваўся прынцыпам: няхай лепш памруць у хаце, чым у турме, бо гэта былі ў асноўным людзі сталага веку і цяжка хворыя”, – адзначае польскі МЗС.

Паводле Варшавы, у справе дачыненьняў з Кубай краіны Эўразьвязу павінны выступіць адзіным фронтам – цяпер у кубінскіх вязьніцах застаюцца каля 300 журналістаў і апазыцыянэраў.

Сярод іншых краінаў аб’яднанай Эўропы, пазыцыю Польшчы актыўна падтрымлівае Чэхія.
XS
SM
MD
LG