Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разьведчык, які пры Чаўшэску ўцёк у ЗША, зноў стане румынскім генэралам


БУХАРЭСТ. Былы румынскі разьведчык, які перайшоў на бок Злучаных Штатаў, зноў атрымае генэральскае званьне. Іон Пачэпа, намесьнік кіраўніка замежнай разьведкі камуністычный Румыніі дэзэрціраваў ў 1978 годзе. Пасьля гэтага яго засудзілі да сьмяротнага пакараньня і сканфіскавалі ягоную маёмасьць. Пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму Пачэпа праз суд імкнуўся рэабілітаваць сваё імя і вярнуць страчаную маёмасьць. Румынскі суд скасаваў сьмяротны прысуд. Сёньня паведамляецца, што ў апошнія дні свайго прэзыдэнцтва Іон Іліеску падпісаў дэкрэт, паводле якога Іона Пачэпу павінны аднавіць у якасьці генэрала запасу ў службе замежнай разьведкі Румыніі.
XS
SM
MD
LG