Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўдзельнічае ў дапамозе пацярпелым ад цунамі краінам


ВІЛЬНЯ. Намесьнік міністра замежных справаў Шарунас Адамавічус мае ўдзельнічаць у надзвычайнай сустрэчы ў рамках Эўразьвязу, якая адбудзецца ў Брусэле. Мяркуецца, што яна будзе прысьвечана становішчу ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу таксама абмяркуюць падрыхтоўку да міжнароднага спатканьня ахвярадаўцаў, якое мае адбыцца ў Жэнэве 11 студзеня.

Літва ўносіць свой даробак у дапамогу пацярпелым ад цунамі краінам. У сераду ўрад пастанавіў выдаткаваць 350 тысячаў літаў. Літоўскі Чырвоны Крыж сабраў яшчэ 300 тысячаў літаў. Віленскія гарадзкія ўлады паабяцалі выдзеліць 100 тысячаў літаў. Каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас” сабрала каля 24 тысячаў літаў.
XS
SM
MD
LG