Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія маладыя камуністы--вельмі актыўныя


ПРАГА. Апазыцыйная чэская арганізацыя маладых камуністаў плянуе ўзмацніць працу з выбаршчыкамі. Дзеля гэтага яны маюць выкарыстаць таксама нагоду 60-й гадавіны вызваленьня Чэхаславаччыны ад нямецкіх войскаў. Прадстаўнік арганізацыі Здэнек Мілота сказаў, што яе сябры зьбіраюцца ўдзельнічаць ва ўсеагульных выбарах 2006 году і будуць праводзіць дзеля гэтага разнастайныя акцыі. Прэс-сакратар маладых камуністаў Моніка Гарэні сказала, што партыйная агітацыя павінна праводзіцца пастаянна, хаця выбары адбудуцца толькі налета. Як стала вядома, арганізацыя зьбіраецца запрасіць на адзначэньне 60-годзьдзя вызваленьня Чэхаславаччыны маскоўскі вайсковы хор імя Аляксандрава. Мяркуецца, што ён выступіць на Вацлаўскім пляцы ў Празе.
XS
SM
MD
LG