Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэхія набудзе швэдзкія вайсковыя радары


ПРАГА. Прадстаўнік міністэрства абароны сёньня паведаміў, што чэскія ўзброеныя сілы атрымаюць тры радары пад назвай “Артур” швэдзкай кампаніі “Эрыксан”. Кантракт больш як на 1,5 мільярда кронаў быў падпісаны нядаўна. Першы радар паступіць на ўзбраеньне ў наступным годзе, два іншыя—у 2007 годзе. Зазначаецца, што радары “Артур” могуць рэгістраваць да 100 выпушчаных праціўнікам ракетаў. Знаходжаньне ворага можа быць вызначана паводле траекторыі ракеты. Тэрмін службы швэдзкіх радараў—20 гадоў.
XS
SM
MD
LG