Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя вугорцы змогуць атрымаць вугорскае грамадзянства


БУДАПЭШТ. Вугорскі прэм’ер-міністар Фэрэнц Гюрсані сказаў сёньня, што ягоная краіна палегчыць атрыманьне грамадзянства або доўгатэрміновых візаў для вугорцаў, якія жывуць у іншых краінах. Прэм’ер прызнаўся аднак, што ўрад працягвае выступаць супраць наданьня грамадзянства замежным вугорцам. Але ён зазначыў, што новыя грамадзяне маглі б займацца бізнэсам і плаціць падаткі у Вугоршчыне. Гюрсані паабяцаў, што ўрад зьменшыць час для натуралізацыі з трох гадоў да году. Для этнічных вугорцаў будзе таксама зроблена 5-гадовая віза.
XS
SM
MD
LG