Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сын Нэльсана Мандэлы памёр ад СНІДу


ЁГАНЭСБУРГ. Нэльсан Мандэла паведаміў сёньня, што ягоны сын Магата памёр ад СНІДу. Яму было 54 гады. Сам Нэльсан Мандэла актыўна ўдзельнічае ў кампаніі змаганьня з гэтай хваробай. Ён заявіў, што трэба адкрыта гаварыць—ад чаго памёр чалавек. Толькі тады да СНІДу пачнуць ставіцца, як да іншых хваробаў. Гэтая заява Нобэлеўскага ляўрэата прагучала як пратэст супраць распаўсюджанага табу, якое перашкаджае афрыканцам абмяркоўваць эпідэмію, якая ахапіла на кантыненце больш як 25 мільёнаў чалавек. У сьмяротных выпадках ад СНІДу звычайна спасылаюцца на пнэўманію ці на іншыя другасныя прычыны.
XS
SM
MD
LG