Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік беларускіх габрэяў камэнтуе справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША, якая фіксуе праявы антысэмітызму і ў Беларусі


Ганна Соусь, Менск Справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША, прысьвечаная росту антысэмітызму ў сьвеце, адзначае, што для Беларусі антысэмітызм застаецца сур’ёзнай праблемай Старшыня габрэйскіх арганізацыі й суполак Беларусі Леанід Левін лічыць, што частка прыведзеных у апублікаванай справаздачы фактаў антысэмітызму ў Беларусі адпавядае рэальнасьці, але некаторыя зь іх крыху перабольшаныя. Зь Леанідам Левіным гутарыла наша карэспандэнтка.

У разьдзеле справаздачы Дзяржадэпартамэнту ЗША, прысьвечаным Беларусі, прыгадваюцца апаганьваньні габрэйскіх могілак, помнікаў ахвярам Галакосту і будынкаў габрэйскіх арганізацыяў у Менску, Лідзе, Гомелі, Бабруйску, Чэрвені і Берасьці, і адзначаецца, што мясцовыя ўлады не рэагуюць на гэтыя інцыдэнты. Старшыня габрэйскіх арганізацый і суполак Беларусі Леанід Левін лічыць, што гэта не зусім так.

(Левін: ) “Я не з усім згодзен. Што вандалізм адбываецца на могілках, гэта насамрэч так. Але я не магу назваць ніводнага гораду, што пералічаны, у якім мясцовыя ўлады не адгукнуліся б. Безумоўна, не маглі знайсьці, хто гэта зрабіў. Але ня толькі на габрэйскіх могілках гэта робіцца. Але гэта ня значыць, што мы застаемся ўбаку. Мы падаем у суд, пішам, размаўляем, патрабуем і просім. Я бы гэта ня ўзьвёў у ранг дзяржаўнага антысэмітызму”.

Існуе антысэмітызм пэўных асобаў, падкрэсьлівае Леанід Левін, і прыгадвае антысэміцкія заявы дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Сяргея Касьцяна, пра якія, дарэчы, згадваецца і ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША. У справаздачы гэтаксама падкрэсьліваецца, што ў Беларусі працягваецца продаж антысэміцкай літаратуры крамай “Праваслаўная кніга”, а ксэнафобскае выданьне “Русский вестник” легальна распаўсюджвалася дзяржаўным прадпрыемствам “Белсаюздрук”. Гаворыць старшыня габрэйскіх арганізацый і суполак Леанід Левін:

(Левін: ) “Мы пісалі і ў пракуратуру, і ў іншыя інстанцыі. На жаль, гэта існуе. Нам кажуць, што гэта не дзяржаўны гандаль і распаўсюд, але мы з гэтым ня згодны. Дзяржава павінна забараніць гэта. І гэтая літаратура ідзе з Расеі, але прадаецца ў нас, і таму мы з гэтым ня згодны”.

• Дзярждэпартамэнт ЗША: Праблема антысэмітызму ёсьць і ў Беларусі
XS
SM
MD
LG