Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Беларусі ў інтэрвію Ройтэрс: “Магу ўпэўнена сказаць – Беларусь ня будзе наступнай Украінай”


Юры Дракахруст, Прага “Магу ўпэўнена сказаць – Беларусь ня будзе наступнай Украінай” – пра гэта заявіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у інтэрвію агенцтву навінаў Ройтэрс. Міністар мяркуе, што эканоміка Беларусі разьвіваецца ўстойліва, дабрабыт людзей расьце і гэта не дае падставы для падзеяў, падобных да ўкраінскіх.

Спадар Мартынаў лічыць пазыцыю Захаду адносна Беларусі праявай палітыкі “двайных стандартаў” на тле парушэньняў, якія мелі месца на выбарах у Аўганістане, Косаве і ў Злучаных Штатах. “У ЗША на апошніх выбарах у большасьці штатаў назіральнікаў наагул не пусьцілі. Калі б гэта адбылося ў нашай краіне, уявіце сябе што тварылася б” – сказаў міністар.

Ён падкрэсьліў, што шмат каго не задавальняе незалежная замежная палітыка Беларусі, якая не арыентуецца на цэнтры ўплыву – “ані на Вашынгтон, ані на Брусэль, ані на Маскву”.

Ён заўважыў, што “калі цяперашняя стабільнасьць у Беларусі будзе парушаная, усе ўбачаць, якой каштоўнай была гэтая стабільнасьць”.

Паводле кіраўніка беларускага МЗС Менск гатовы да канструктыўнага дыялёгу з Захадам, але ён дадаў, што Беларусь – краіна, якая пад ціскам не прагінаецца. Ён паўтарыў ранейшую ацэнку амэрыканскага “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” як дэструктыўнага дзеяньня.

Сяргей Мартынаў сказаў, што Беларусь магла б пашыраць супрацоўніцтва з Захадам у галіне бясьпекі, барацьбы з наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй і тэрарызмам.

“”50% расейскай нафты і 20% расейскага газу ідуць празь Беларусь. Ці можна забясьпечыць бесьперабойнасьць, фізычную бясьпеку гэтага транзыту безь Беларусі?” – запытаўся міністар Мартынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG