Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Глеб не пацярпеў толькі таму, што ў ягонай машыне спрацавалі падушкі бясьпекі


Падрыхтавала Галіна Абакунчык Агляд незалежнага друку

Сёньня ў рубрыцы “Катастрофа тыдня” газэта “Камсамольская праўда ў Беларусі” паведамляе падрабязнасьці няшчаснага здарэньня, якое адбылося зь вядомым футбалістам Аляксандрам Глебам. На перакрыжаваньні вуліцаў Сурганава й Якуба Коласа ў Менску ягоная машына Аўдзі не разьмінулася зь легкавіком БМВ. Вынікам моцнага ўдару сталася сьмерць кіроўцы так званага “бумэра”. Футбаліст не пацярпеў толькі таму, што ў ягонай машыне спрацавалі падушкі бясьпекі”. Артыкул называецца “Аляксандр Глеб патрапіў у аварыю са сьмяротным вынікам”.

У працяг тэмы бясьпекі дарожнага руху ў сёньняшнім нумары “Камсамолкі” друкуецца артыкул пад назваю “Сеў за руль нападпітку – здавай іспыт на правы”. Гаворка вядзецца пра новыя правілы для кіроўцаў, якія набылі сілу 1 студзеня новага году. Паводле новаўводзінаў, кіроўцы, пазбаўленыя правоў за ваджэньне аўтамабіля ў нецьвярозым стане, каб іх вярнуць назад, цяпер будуць здаваць тэарэтычны й практычны іспыты. Раней супрацоўнікі ДАІ за так званы “п’яны руль” забіралі правы тэрмінам ад года да трох, але вярталі без дадатковых выпрабаваньняў для іхных гаспадароў. Так, толькі за 11 месяцаў мінулага году ў нецьвярозым стане аўтамабілямі кіравалі 74 тысячы 226 чалавек.

Тыднёвік “Брестская газета” падводзіць вынікі няшчасных здарэньняў на вытворчасьці, якія адбыліся цягам мінулага году. Усяго загінулі 232 чалавекі, а 766 атрымалі цяжкія траўмы. Папярэднім годам загіблых і траўмаваных было менш на 27 і 117 чалавек адпаведна. Паводле афіцыйнай статыстыкі, найбольшая колькасьць няшчасных выпадкаў адбываецца ў арганізацыях Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня – піша “Брестская газета”.

Газэта “Віцебскі кур’ер” паведамляе пра закрыцьцё дзіцячай калёніі, якая месьціцца каля Віцебску. Дакладней, яна будзе перапрафіляваная ў так званую дарослую. 150 яе непаўнагадовых вязьняў будуць разьмеркаваныя ў дзьвюх астатніх, якія застаюцца ў Беларусі – у Віцебску й Бабруйску. Там застаюцца прыкладна па 300 чалавек ў кожнай.

І ў працяг так званай дзіцячай тэмы “Віцебскі кур’ер” друкуе артыкул, прысьвечаны віцебскім скаўтам, а таксама распавядае гісторыю міжнароднага скаўцкага руху.
XS
SM
MD
LG