Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 студзеня выйшаў калядны нумар беластоцкай “Нівы”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дзесяткі тысячаў праваслаўных беларусаў Беласточчыны адзначаюць гэтымі днямі Раство. Але атмасфэра сёлетняга сьвята для газэты відавочна сапсаваная справай супраць яе выдаўцоў – чальцоў “Праграмнай Рады тыднёвіка “Ніва”. Нагадаю, што напярэдадні беластоцкая пракуратура скончыла сьледзтва ды перадала ў суд справы двух “ніваўцаў” – былога старшыні Праграмнай Рады і бугальтаркі газэты.

Камэнтуючы рашэньне пракуратуры, былы старшыня Рады прафэсар Яўген Мірановіч піша: “Пасьля паўтарагадовай прапагандысцкай кампаніі супраць Праграмнай Рады нехта, аднак, павінен быць вінаватым. Інакш скончылася б гэта кампрамэтацыяй дзяржаўнага апарату”.

Далей спадар Мірановіч яшчэ раз тлумачыць, што ніводзін грош з дзяржаўных датацыяў для “Нівы” – і гэта пацьвердзіла сама пракуратура – ня зьнік. Выдаўцы папросту былі вымушаныя расьцягнуць іх на больш даўгі тэрмін, каб захаваць пэрыядычнасьць выхаду “Нівы”.

У матэрыяле “Юбілей тройкі” распавядаецца пра 40-годзьдзе школы №3 зь беларускай мовай навучаньня, што ў Бельску-Падляскім. Цяпер у школе вучыцца каля тысячы школьнікаў, і бацькі ахвотна аддаюць туды сваіх дзяцей. Дырэктар Васіль Ляшчынскі кажа:

“Перадусім бацькі пасылаюць у нашу школу дзяцей таму, што менавіта тут выкладаецца беларуская мова. З году ў год штораз больш дзяцей запісваюць да нас асобы, якія ня мелі раней ніякага сутыкненьня з беларускай мовай. Калі бацька прыходзіць у нашу школу, то можа размаўляць па-беларуску са мной ці з настаўнікамі. Жыхары Бельску кажуць – пасылаем у сваю школу”, сказаў “Ніве” дырэктар бельскай школы №3 спадар Ляшчынскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG