Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масавы пратэст журналістаў у Румыніі


БУХАРЭСТ. 35 журналістаў сышлі сёньня з галоўнай румынскай газэты “Evenimentul Zilei” на знак пратэсту супраць рэарганізацыі, заплянаванай швэйцарскай мэдыя-групай “Ringier”. Група набыла газэту летась і запатрабавала зьмякчыць крытычны тон газэты ў дачыненьні да сацыял-дэмакратаў, якія кіравалі Румыніяй да сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. “Evenimentul Zilei”, заснаваная ў 1992 г. -- адна з самых папулярных газэтаў у Румыніі, мае наклад 100 тыс. асобнікаў штодня.
XS
SM
MD
LG