Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абас назваў Ізраіль "сыянісцкім ворагам"


ВАШЫНГТОН. ЗША выказалі расчараваньне выказваньнем палестынскага лідэра Махмуда Абаса, які назваў Ізраіль “сыянісцкім ворагам”. Сп. Абас – галоўны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Палестынскае Аўтаноміі, выбары адбудуцца 9 студзеня. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Эдам Эрлі заявіў, што такая рыторыка не дапаможа вырашыць супярэчнасьці паміж палестынцамі й габрэямі. Абас жа зрабіў такую заяву ў адказ на ізраільскі артабстрэл сэктару Газа, у выніку якога у аўторак загінулі 7 чалавек, галоўным чынам маладыя людзі й падлеткі. Ізраіль цьвердзіць, што абстраляў палестынскую тэрыторыю ў адказ на ракетную атаку з боку палестынцаў.
XS
SM
MD
LG