Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка абяцае кадравы ператрус


ТЫСАВЕЦ. украінскія Карпаты. Віктар Юшчанка і грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі падпісалі Карпацкую дэклярацыю. У ёй гаворыцца, што “украінская і грузінская рэвалюцыі -- частка новай хвалі вызваленьня ў Эўропе, якая прывядзе да поўнай перамогі свабоды і дэмакратыі на эўрапейскім кантынэнце”. У дакумэнце адмаўляецца сьцьверджаньне, што пратэсты ва Украіне і Грузіі былі выкліканыя “вонкавымі уплывамі”.

Юшчанка заявіў, што найпершай праблемай ёсьць карупцыя, таму ва Ўкраіне будзе вялікі кадравы ператрус.

Міжтым абвяшчэньне афіцыйных вынікаў выбараў затрымліваецца, бо сёньня Вярхоўны Суд Украіны разгледзіць апошні зварот Віктара Януковіча, у якім аспрэчваюцца вынікі перагаласаваньня 26 сьнежня.
XS
SM
MD
LG