Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 тыс. дзяцей загінулі, 1 млн. параненыя ці асірацелі


ДЖАКАРТА. У выніку цунамі загінулі каля 50 тыс. дзяцей, больш за мільён параненыя або асірацелі. Пра гэта паведаміла кіраўніца Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) Кэрал Бэламі. Паводле спн. Бэламі, дзеці найперш маюць патрэбу ў чыстай пітной вадзе й стварэньні санітарных умоваў, а таксама ў новых сем’ях або пошуку жывых крэўных. Існуе паважная небясьпека актывізацыі груповак, якія выкрадаюць дзяцей з мэтаю продажу ў сэксуальнае або працоўнае рабства ў Малайзію ці Сынгапур.
XS
SM
MD
LG