Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскаму міністру вярнулі ахову


ПРАГА. Міністру юстыцыі Паўлу Немцу зноўку далі паліцэйскую ахову, паведаміла чэскае радыё. Год назад яму скасавалі ахову. У 2001 годзе ахоўнікаў далі ранейшаму міністру юстыцыі, на адрас якога паступалі ананімныя пагрозы. Сёньня ў Празе ахоўваюць прэзыдэнта, кіраўнікоў абедзьвюх палатаў парлямэнту, міністраў унутраных і замежных справаў. Паводле стандартаў НАТО, міністра абароны ахоўвае вайсковая паліцыя. Прэзыдэнт пасьля таго, як пакідае пасаду, таксама мае цягам 5-ці гадоў ахову. Міністар унутраных справаў можа прадастаўляць ахоўнікаў для важных сьведкаў, для палітыкаў ці бізнэсоўцаў, якім пагражалі.
XS
SM
MD
LG