Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразаўскас ахвяраваў 3 тысячы літаў пацярпелым ад цунамі


ВІЛЬНЯ. Прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас наведаў сёньня амбасаду Швэцыі, каб выказаць спачуваньні з нагоды ахвяраў землятрусу і цунамі ў паўднёва-усходняй Азіі. Яго суправаджалі іншыя міністры. Вядома, што ад цунамі загінулі прыблізна 52 швэды і 1903 зьніклі бязь вестак. У гэтым сэнсе ў Эўропе найбольш пацярпела менавіта Швэцыя.

Апоўдні ў Літве, як і ў іншых краінах Эўразьвязу трывала хвіліна маўчаньня ў гонар ахвяраў цунамі. Сёньня літоўскі ўрад вырашыў накіраваць пацярпелым краінам 350 тысячаў літаў, гэта 101 тысяча эўра. Асабіста прэм’ер Бразаўскас ахвяраваў 3 тысячы літаў.
XS
SM
MD
LG