Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці з Бэслану не прыехалі ў Карлавы Вары


ПРАГА. Чэскае міністэрства замежных справаў у непаразуменьні, чаму сёньня не прыбыла наступная група дзяцей, якія перажылі бэсланскую трагедыю ў Расеі. Яны павінны былі на грошы чэскага ўраду адпачываць у Карлавых Варах. Аднак расейскі Чырвоны Крыж адмовіўся ад пагадненьня, паколькі павінен быў аплаціць транспарт. Чэскі бок зазначае, што калі расейцы маюць праблемы з транспартам, Чэхія можа выдзеліць адмыслова дзеля гэтага самалёт.
XS
SM
MD
LG