Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 3-4 мільярдаў даляраў узрасла дапамога пацярпелым ад цунамі


ААН. Паводле апошніх зьвестак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, прапанаваная дапамога пацярпелым ад цунамі вагаецца паміж 3 і 4 мільярдамі даляраў. Пра гэта паведаміў сёньня каардынатар Ян Эгеланд—пасьля таго, як Аўстралія абвесьціла, што ахвяруе 561 мільён эўро або прыблізна 760 мільёнаў даляраў. Нямеччына таксама павялічыла сваю дапамогу да паўмільярда эўра, гэта амаль 668 мільёнаў даляраў. Раней Японія паабяцала 500 мільёнаў даляраў і 350 мільёнаў—ЗША. Міжнародны валютны фонд таксама паведаміў, што гатовы прапанаваць пацярпелым ад цунам краінам да 1 мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG