Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палюдзкавацца;<br />што ў пасьцелі, то й у касьцеле


Алена Ціхановіч, Прага Новая перадача сэрыі “Магія мовы”.

Гледзячы на нашых старэйшых, разумею адну важную рэч: як умелі яны рабіць розьніцу паміж буднямі й сьвятам, як цанілі магчымасьць пабыць між людзей. Сам выхад у людзі – сьвята, ці тое, што надае сэнс выхадным. Мая цётка Галя казала: “Дам бабе сваю новую кофту, хай ідзе ў царкву, палюдзкуецца”.

Гэтага слова не фіксуюць нарматыўныя слоўнікі. Тым ня менш беларусы яго ведаюць і ўжываюць. Палюдзкавацца – пабыць між людзей, паказацца на людзях пры поўным парадзе, найлепш апранутым. Цётка Галя з Койданава слова свайго не прыдумала – пачула ад іншых. Гэтая дасьціпная пэрлінка спалучае ў сабе выразнасьць, энэргетыку цэлага гнязда словаў: люд, людзі, людзкі, па-людзку, людны... Падобнае маем у такіх, напрыклад, дзеясловах ад назоўнікаў, як вызьверыцца – вельмі агрэсіўна адрэагаваць, ці выцыганіць – выманіць нешта хітрасьцю.

Той, хто ідзе ў людзі, прыбіраецца й строіцца. А таго ці тую, што пра выходны строй ня дбае, асудзяць: што ў пасьцелі, то й у касьцеле. Так што, калі выйсьці палюдзкавацца – толькі у найлепшай кофце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG