Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бяз межаў" крытыкуюць сытуацыю ў Беларусі


Юры Дракахруст, Прага У сваёй чарговай штогадовай справаздачы аб свабодзе прэсы, які сёньня апублікавала на сваім афіцыйным сайце міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бяз межаў", крытыкуецца сытуацыя ў Беларусі.

“Беларускія улады, – гаворыцца ў справаздачы, – ня церпяць крытыкі і сыстэматычна робяць спробы прымусіць замаўчаць нешматлікія апазыцыйныя галасы”.

Адзначаецца, у прыватнасьці, што падчас перадвыбарнай кампаніі восеньню 2004 года каля дзясятка беларускіх незалежных газэт былі або закрыты загадам Міністэрства інфармацыі, або іх дзейнасьць прыпынялася.

Акрамя таго, гаворыцца ў справаздачы, у 2004 годзе было спынена расьсьледаваньне ў справе аб зьнікненьні апэратара Зьмітра Завадзкага, “нягледзячы на верагоднае дачыненьне да справы высокапастаўленых чыноўнікаў”.

Наагул, мінулы год названы ў справаздачы “самым зьнішчальным годам дзесяцігодзьдзя” ва ўсім сьвеце: 53 журналісты былі забітыя, 907 – арыштаваныя, 1.146 – сутыкнуліся з пагрозамі, 622 выданьні падпадалі пад цэнзуру.
XS
SM
MD
LG