Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску не хапае туалетаў


Юры Дракахруст, Прага Забясьпечанасьць Менску грамадзкімі прыбіральнямі складае толькі чвэрць ад нормы. Гэтая лічба прагучала на нарадзе ў Менгарвыканкаме, на якой падводзіліся вынікі сьвяткваньня Новага году ў Менску.

На вуліцах сталіцы адзначалі сьвята звыш за паўмільёна чалавек і недахоп гарадзкіх прыбіральняў праявіўся даволі востра. Ужо цяпер у цэнтры сталіцы будуюцца дзьве дадатковыя прыбіральні, гарадзкія службы замовілі на МАЗе некалькі машынаў, на якіх будуць змантажаваныя перасоўныя туалеты. Але гэта паводле адмыслоўцаў ня вырашыць праблемы. Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў адпаведным гарадзкім службам, каб пытаньне было выпрашанае да наступных масавых гуляньняў, якія маюць адбыцца 9-га траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG