Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі ставяцца да беларусаў і ўкраінцаў больш прыхільна, чым да расейцаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы распаўсюджаныя вынікі апошняга апытаньня грамадзкай думкі ў справе стаўленьня палякаў да іншых народаў. Аказалася, што найбольш палякі сымпатызуюць італьянцам, чэхам і гішпанцам, а найменш – арабам. А як палякі ставяцца да беларусаў?

Паводле дадзеных агульнанацыянальнага апытаньня, да італьянцаў, чэхаў і гішпанцаў добра ставіцца кожны другі паляк. Далей ідуць ангельцы, французы і амэрыканцы, хаця цягам аднаго году колькасьць тых, хто сымпатызуе амэрыканцам, зьменшылася на 11%. Гэта – рэкорд, які, паводле адмыслоўцаў, можа быць зьвязаны сярод іншага з тым, што Вашынгтон дагэтуль не скасаваў візавы рэжым для грамадзянаў Польшчы. Тым ня менш, палякі й надалей застаюцца хіба найбольш праамэрыканскай нацыяй у Эўропе.

І яшчэ адзін рэкорд – сёлета аж на 10% павялічылася колькасьць жыхароў Польшчы, якія прыязна ставяцца да украінцаў. Тут, кажуць экспэрты, справа зразумелая – палякі вельмі спачувалі й дапамагалі ўкраінцам ў іхнай барацьбе і цяпер пачалі больш іх паважаць за перамогу “аранжавай рэвалюцыі”. Тым ня менш, дагэтуль да ўкраінцаў непрыхільна ставіцца больш палякаў, чым наадварот: гэта адпаведна 29% і 34%.

І тут, на вялікі жаль, трэба адзначыць, што прыкладна таксама палякі ставяцца і да беларусаў: кожны пяты жыхар Польшчы – прыязна, а кожны трэці – наадварот.

Беларусам, аднак, вельмі далёка, прыкладам, да расейцаў, бо іх ня любяць аж 54% палякаў – гэта чацьвёртае месца сярод 32 народаў, якія браліся пад увагу ў часе апытаньня: пасьля арабаў, цыганоў і румынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG