Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вырашае, ці забіў амэрыканец іракца


ФОРТ ГУТ, Тэхас. Сэржант амэрыканскіх узброеных сілаў стаў перад судом, зьвінавачаны ў ненаўмысным забойстве іракца на мосьце праз раку Тыгр у Іраку. 29-гадовы амэрыканскі вайсковец страляў у 2 іракцаў, якія парушылі камэнданцкую гадзіну, ўцякалі ад патруля й кінуліся ў раку. Адзін зь іх выплыў, другі, як лічаць сьведкі, патануў. Адвакаты абвінавачанага цьвердзяць, што насамрэч выплылі абодва.
XS
SM
MD
LG