Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча хоча працаваць зь Лібіяй


ТРЫПАЛІ. Прэм’ер Польшчы Марэк Бэлька прыляцеў у Лібію для перамоваў з нязьменным лідэрам Муамарам Кадафі. За апошні час Лібію адведалі прадстаўнікі Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Італіі. Багатая нафтаю Лібія перастала быць міжнароднай выгнанкай пасьля таго, як Кадафі абвясьціў аб спыненьні вытворчасьці зброі масавага паражэньня. Марэк Бэлька плянуе наладзіць эканамічныя сувязі паміж Польшчаю і Джамахірыяй, а таксама дамовіцца, каб Лібія вярнула Польшчы пазыку, затрыманую з 1980-х.
XS
SM
MD
LG