Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША накіруюць у Ірак больш ваенных інструктараў


БАГДАД. ЗША накіруюць у Ірак больш ваенных інструктараў, каб зрабіць ірацкія ўзброеныя сілы больш эфэктыўнымі. Пра гэта заявіла Міністэрства абароны ЗША. Рашэньне прынятае на тле шматлікіх актаў гвалту ў Іраку. Учора забіты Алі аль-Хайдары – губэрнатар сталічнай правінцыі. Адказнасьць за забойства ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка Абу Мусаба аль-Заркаўі. Ля “зялёнай зоны” у Багдадзе выбухнуў аўтамабіль: ня менш за 10 чалавек загінулі, 56 параненыя. Таксама загінулі 5 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG