Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правінцыя Ачэх застаецца балючай кропкай


ДЖАКАРТА. Колькасьць ахвяраў землятрусу і цунамі ў Паўднёвай Азіі перавышае 155 тысяч, каля паўмільёну чалавек параненыя. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла пра небясьпеку эпідэміяў. Каб гэта ня здарылася, неабходна забясьпечыць доступ да чыстай пітной вады. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл наведаў учора заявіў, што Злучаныя Штаты аказваюць дапамогу пацярпелым і дапамогуць наладзіць рэгіянальную сыстэму папярэджаньня цунамі. Раней пра гэткі ж намер заявіла Японія. ААН заяўляе, што, нягледзячы на шматлікія перашкоды, у справе дапамогі пацярпелым ад цунамі дасягнутыя “экстраардынарныя посьпехі”. Міжнародная супольнасьць выдаткавала для дапамогі пацярпелым краінам ад 2 да 3 мільярдаў даляраў. Адмысловы каардынатар ААН Ян Эгелянд сказаў, што бальшыня галодных людзей атрымліваюць харчаванье й ваду. Аднак застаюцца вялікія праблемы у правінцыі Ачэх на высьпе Суматра, дзе лік загінулых яшчэ можа павялічыцца на тысячы. ЗША выдзялілі 90 гелікоптэраў для дапамогі людзям у Ачэху. Ніякі іншы транспарт ня можа туды патрапіць з-за татальнага разбурэньня правінцыі.
XS
SM
MD
LG