Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынена выданьне азэрбайджанскай апазыцыйнай газэты


БАКУ. Спынена выданьне азэрбайджанскай апазыцыйнай газэты “Ені Мусават”. Паводле суду, рэдакцыя павінна заплаціць 160 тысячаў даляраў за паклёп на чыноўнікаў. Зь гэтай сумы 80 тысяч належацца амбасадару ў Турэччыне, які палічыў, што газэта яго няслушна працытавала. 25 тысячаў хочуць атрымаць выкладчыкі сталічнай сярэдняй школы, якія палічылі, што газэта надрукавала паклёп пра былога прэзыдэнта Гэйдара Аліева. Ранейшы галоўны рэдактар выданьня Рауф Арыфоглу быў арыштаваны і асуджаны нібыта за ўдзел у беспарадках, якія адбыліся падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, вынікі якіх прызнаны ашуканскімі. Іх выйграў сын былога прэзыдэнта Ільхам Аліеў.
XS
SM
MD
LG